Іспанія выйшла ў плэй-оф Еўра-2016

18 июня 2016

Каманда напярэдадні абгуляла Турцыю з лікам 3:0. Дубль у гэтай сустрэчы аформіў нападаючы Марата, яшчэ адзін дакладны ўдар у Наліты. Насычаны падзеямі матч атрымаўся паміж зборнымі Харватыі і Чэхіі. Тут нічыя, 2:2. Прычым чэхі зраўнавалі лік пасля рэалізаванага пенальці.

Ужо сёння групавы этап Еўра-2016 завершаць каманды квартэтаў Е і F. Адкрыюць гульнявы дзень зборныя Бельгіі і Ірландыі - пачатак прамой трансляцыі на "Беларусь 5" у 15:45. А ў 18:45 сустрэча ісландцаў і венграў. На "Беларусь 1" у 21:55 вы зможаце ўбачыць гульню паміж зборнымі Партугаліі і Аўстрыі.