Нацыянальная зборная Беларусі па футболе пацярпела паражэнне ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы - 2016.
Галы Іско, Бускетса і Педра прынеслі Іспаніі перамогу над зборнай Беларусі. Нашы футбалісты першыя два мячы прапусцілі ў пачатку тайма з розніцай хвіліну. А ў другой палове сустрэчы іспанцы паставілі кропку, 3:0. Выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера зборнай Андрэй Зыгмантовіч пасля матчу паспяшаўся заявіць, што нават пры такім выніку яму складана ў чымсьці папракнуць сваіх футбалістаў.
Пасля чатырох тураў беларусы ў турнірнай табліцы з адным балам займаюць перадапошняе пятае месца. Наступны паядынак нашы футбалісты правядуць ужо ў наступным годзе. У сакавіку беларусы дома згуляюць са зборнай Македоніі.














