"Іслач" у 28-м туры на стадыёне "Трактар" прыме "Мінск"

6 ноября 2020

Развязка ўсё бліжэй. Усяго тры туры застаецца да фінішу чэмпіянату Беларусі па футболе. Адзін з іх стартуе ўжо сёння ў двух гарадах. "Іслач" у 28-м туры на сталічным стадыёне "Трактар" прымае "Мінск". "Ваўкі" ўсё яшчэ прэтэндуюць на медалі першынства. Пакуль яны на 7-й пазіцыі, але апошнія тры гульні клуб Віталя Жукоўскага не можа перамагчы: тры нічыйных вынікі запар. "Гараджане" ж у выпадку перамогі гарантуюць сабе захаванне прапіскі ў вышэйшым дывізіёне па выніках сезона. Прамая трансляцыя сустрэчы пачнецца ў 14:20 на тэлеканале "Беларусь 5". У другім супрацьстаянні гульнявога дня брэсцкі "Рух" будзе гасцяваць у "Віцебску".