"Іслач" умацоўваецца

30 декабря 2018

Прадстаўнік Мінскай вобласці ў Вышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі падпісаў кантракты з двума гульцамі - прызёрамі мінулага чэмпіянату. Стан "ваўкоў" папоўнілі нападаючы Аляксандр Макась з мінскага "Дынама" і экс-абаронца салігорскага "Шахцёра" Аляксей Янушкевіч, які мае вопыт выступлення і за нацыянальную зборную Беларусі.