Ісландыя ўпершыню ў сваёй гісторыі прабілася на чэмпіянат свету па футболе

10 октября 2017

Сусветныя спартыўныя таблоіды сёння не шкадуюць загалоўкаў для зборнай Ісландыі па футболе, якая працягвае здзіўляць планету. Вікінгі пасля выхаду ў чвэрцьфінал апошняга чэмпіянату Еўропы ўпершыню ў сваёй гісторыі напярэдадні заваявалі прамую пуцёўку на мундыяль у Расію. Ужо прывычны баявы кліч вікінгаў, паўабаронца салігорскага "Шахцёра", які дапамог жыхарам Поўначы, і апошні шанц Месі паехаць у Расію - самыя яркія моманты ў рэпартажы Станіслава Ліпскага.

Падобна на незабыўны момант, калі чалавек упершыню чуе хруст снегу, не забудуць ніколі і аматары футбола ўсяго свету факт выхаду зборнай Ісландыі ўпершыню ў сваёй гісторыі на чэмпіянат свету.

Менавіта гэты баявы кліч зараз асацыіруецца з перамогамі іх футбольнай зборнай.

Напярэдадні вечарам спыніць гэтыя воплескі было немагчыма, здабыўшы вікторыю ў бітве з Косава дома 2:0, Ісландыя набрала 22 балы і заняла першае месца ў групе І.

Прэзідэнт 330-тысячнай Ісландыі напярэдадні змяніў пінжак і віп-ложу на звычайнае месца на трыбунах, каб падтрымаць родную каманду.

Пасля выхаду ў ¼ фіналу чэмпіянату Еўропы ў Францыі вікінгі - героі нацыі.

Прычым гэты крок ісландцам да чарговага поспеху дапамог зрабіць паўабаронца салігорскага "Шахцёра" Піры Сойры. Забіўшы ў сваім дэбютным матчы за зборную Фінляндыі, ён прынёс у пятніцу Суомі гасцявую нічыю з Харватыяй 1:1 і тым самым дазволіў ісландцам у апошнім туры адбору на чэмпіянат свету самім вырашаць свой лёс, з чым яны паспяхова справіліся. "Шашачныя" ў выніку правядуць стыкавыя матчы.

Зборнай нашай краіны пра такія дасягненні пакуль прыходзіцца толькі марыць. Паказаўшы нядрэнную гульню ў суботу, але саступіўшы Галандыі 1:3, мы пакінулі апошні радок групы A толькі дзякуючы разгромнаму паражэнню Люксембурга ў матчы супраць Швецыі.

А вось чаму розніца такая вялікая паміж ісландскай зборнай і нашай? Як мінімум адзін адказ напрошваецца: у жыхароў Поўначы кожны гулец - лідар. Шэсць футбалістаў, якія напярэдадні выступілі ў матчы супраць Косава, прадстаўляюць англійскія клубы, два - расійскія, па адным з чэмпіянатаў Швейцарыі, Германіі, Швецыі Італіі і Шатландыі. Г. зн. футбалісты Ісландыі прадстаўляюць топавыя турніры. У цяперашняй зборнай Беларусі такой колькасці легіянераў-лідараў няма.

А пакуль канстатуем поспехі іншых: на вашых экранах каманды, якія ўжо гарантавалі сабе ўдзел у будучым чэмпіянаце свету. Сёння ўначы вырашыцца пытанне, ці адправіцца туды Ліянель Месі. Аргенціне важна перамагаць у Эквадора, мы ж у 21:45 віртуальна пераносімся на легендарны "Стат дэ Франс" у Парыж. Каманда Ігара Крывушэнкі змагаецца з Францыяй.