Ірына Жук выйграла бронзу чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні
7 марта 2021
І пачнём выпуск з радасных спартыўных навін. Ірына Жук прыносіць зборнай Беларусі першы медаль чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. Напярэдадні позна ўвечары ў польскім Торуні прайшоў фінал у жаночых скачках з шастом. Нашай спартсменцы ўдалося заваяваць вышыню 4 метры 65 сантыметраў, прычым з першай спробы. І гэта дапамагло Ірыне выйграць бронзу. Анастасія Мірончык-Іванова з вынікам 6 метраў 72 сантыметры спынілася за крок ад п'едэстала ў скачках у даўжыню.













