Ірына Жук устанавіла нацыянальны рэкорд па скачках з шастом у памяшканні

30 января 2021

Беларуская лёгкаатлетка Ірына Жук, якая прадстаўляе Гродзенскую вобласць, устанавіла нацыянальны рэкорд у памяшканні, пераадолеўшы адзнаку 4 метры 66 сантыметраў. Гэты вынік быў зафіксаваны напярэдадні ў рамках Кубка Беларусі ў Гомелі. Гэтая вышыня пакарылася спартсменцы з другой спробы. Такім чынам, Ірына Жук на 1 см палепшыла свой папярэдні рэкордны вынік.