Ірына Курачкіна сёння пазмагаецца за алімпійскае золата

5 августа 2021
Навіна апошніх хвілін - раніца для беларускіх балельшчыкаў пачынаецца з фіналу, але без медаля. У чатырнаццаты дзень спаборніцтваў на Алімпійскіх гульнях у Токіа Алег Юрэня і Мікіта Борыкаў змагаліся за ўзнагароды ў фінале байдарак-двоек на 1 000  метраў. Беларускі экіпаж заняў выніковае  сёмае месца.  У іншых відах нашы атлеты прабіцца ў фінал не змаглі. У заездах байдарак-адзіночак на 500 метраў Вольга Худзенка і Марына Літвінчук спыніліся на паўфінале, як і Алена Наздрова, якая выступіла на каноэ (дыстанцыя 200 метраў).

Сёння медальная скарбонка зборнай Беларусі яшчэ папоўніцца. Памятаем, што ў фінал у жаночай барацьбе (катэгорыя да 57 кг) прабілася Ірына Курачкіна. Саперніца беларускі - гаспадыня спаборніцтваў Каваі Рысака. Апанентка - алімпійская чэмпіёнка Рыа-дэ-Жанэйра. Але там яна выступала ў вазе да 63 кг. У 15:15 пачнецца захапляльная схватка за золата. Верым, што наша Ірына мае казыры супраць знакамітай японкі!

Уважліва сочым і за лёгкай атлетыкай. Ірына Жук рыхтуецца выступіць у фінале ў скачках з шастом. А 13-й гадзіне наймацнейшыя спартсменкі ў гэтай дысцыпліне пачнуць разыгрываць медалі Гульняў. Лепшы вынік Ірыны ў сезоне (4 м 74 см) дазваляе разлічваць на ўзнагароду і нам. Але каб апынуцца на п'едэстале, гэтыя лічбы, верагодна, трэба паляпшаць.