Як мінімум адным медалём сёння папоўніцца беларуская скарбонка на Кубку свету па барацьбе. Ірына Курачкіна выйшла ў фінал прэстыжных спаборніцтваў у вагавой катэгорыі да 55 кілаграмаў. У саперніцах у беларускі немка Аніка Вендле. Курачкіна, дарэчы, вядзе падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў, яна ўжо заваявала ліцэнзію. За бронзу ў вазе да 53 пазмагаецца Ганна Сідакова. Нагадаем, напярэдадні завяршылі выступленне прадстаўнікі грэка-рымскага стылю, 4 медалі на рахунку зборнай: золата Кірыла Маскевіча і тры бронзы.
Ірына Курачкіна забяспечыла сабе месца на п'едэстале Кубка свету па барацьбе
15 декабря 2020













