Ірына Крыўко выйдзе на старт гонкі з масавым стартам у Рупальдынгу ў 16:40. Трансляцыя на "Беларусь 5"

20 января 2019

Ірына Крыўко ў 16:40 выйдзе на старт гонкі з масавым стартам на пятым этапе Кубка свету ў Рупальдынгу. Усяго выступяць 30 дзяўчат Чырвоная майка лідара агульнага заліку ў італьянкі Даратэі Вірэр. Прамая трансляцыя гонкі на "Беларусь 5".

А прама зараз на спартыўным канале вашай увазе баскетбол: у рамках чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ "Цмокі" ў гасцях змагаюцца з "Хімкамі".