Ірына Крыўко трапіла ў кветкавую цырымонію ў спрынтарскай гонцы ў Аберхофе

10 января 2019

Ірына Крыўко трапіла ў кветкавую цырымонію ў спрынтарскай гонцы на чацвёртым этапе Кубка свету па біятлоне ў нямецкім Аберхофе. Яна 5-я, прайшла дыстанцыю без промахаў і ўсяго на 6 секунд адстала ад трэцяга радка - Ханны Эберг са Швецыі, другая Анаіс Шэвалье з Францыі, перамагла італьянка Ліза Вітоцці. 25-я наша Дынара Алімбекава, 30-я Ірына Кручынкіна, таксама ў гонцы праследавання з 53-га месца выступіць Ганна Сола, Дар'я Юркевіч - 76-я.