Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава, Ганна Сола і сёстры Кручынкіны - у заяўцы беларускай зборнай на чэмпіянат свету па біятлоне, які стартуе праз тыдзень у шведскім Эстэрсундзе. У склад мужчынскай зборнай увайшлі Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў, Уладзімір Чапелін, Антон Смольскі. У рэзерве Дзмітрый Лазоўскі і Мікіта Лабастаў. Нагадаем, на мінулым чэмпіянаце Еўропы ў Раўбічах нашы біятланісты выйгралі тры ўзнагароды - серабро і бронза ў Ірыны Крыўко, на трэцім месцы апынулася і беларуская змяшаная чацвёрка.
Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава, Ганна Сола і сёстры Кручынкіны выступяць на ЧС па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе
28 февраля 2019













