Ірына Крыўко - 6-я ў спрынтарскай гонцы на старце другога этапа Кубка свету па біятлоне

13 декабря 2018

Ірына Крыўко - 6-я ў спрынтарскай гонцы на старце другога этапа Кубка свету па біятлоне ў аўстрыйскім Хохфільцэне. Яна прайшла без промахаў і ўпершыню ў сезоне трапіла ў кветкавую цырымонію, не дацягнуўшы да п'едэстала 13 секунд. Першы бал набірае яшчэ адна алімпійская чэмпіёнка - Дынара Алімбекава - яна 40-я, 66-я - Ганна Сола, 70-я - Ірына Кручынкіна, на 76-й пазіцыі - Дар'я Юркевіч. Роўных жа не было італьянцы Даратэі Вірэр.