Замежныя спартсмены - пра бяспеку ў РБ

26 марта 2017

Спакойна жыць, развівацца, працаваць і гадаваць дзяцей, мабыць, тое, да чаго імкнецца кожны чалавек незалежна ад нацыянальнасці, статусу і прафесіі. Бяспека - гэта і адзін з фактараў пры выбары краіны і ў спартсменаў, напрыклад, у гульнявых відах. Гульцы з'язджаюць з родных краін, каб зарабіць, прафесійна вырасці або проста змяніць абстаноўку.

І ў дадзеным выпадку не ўсё вымяраецца памерам кантракта і квадратнымі метрамі, ёсць відавочна і іншае, што падштурхоўвае спартсмена пры выбары краіны, асабліва, калі ён пераязджае з сям'ёй. Дарэчы, нядаўна ў чэмпіянаце Беларусі па футболе з'явіўся двайнік Крыштыяну Раналду. Добрая тэма для журналістаў. Мы вырашылі капнуць крыху глыбей і даведаліся, што прымушае замежных спартсменаў ехаць у Беларусь, і як ім у нас жывецца.

Расказвае Павел Капуцкі.

Ён здымаецца ў кліпах, раздае інтэрв'ю. Карыстаецца сваёй знешнасцю максімальна.

У пачатку вясны балгарскі абаронца Даніэль Златкаў перайшоў у салігорскі "Шахцёр".

Гэтае падпісанне мала хто заўважыў бы, калі б футбаліст не быў падобны на зорку мадрыдскага "Рэала" Крыштыяну Раналду. Паглядзіце, амаль копія. Хай гуляе балгарын не так ярка, як партугалец. І на пытанне, ці падобны на чатырохразовага ўладальніка "Залатога мяча", Златкаў выпальвае.

Мы прывыклі сачыць за беларусамі, якія выступаюць за мяжой, але і ў нашых чэмпіянатах шмат іншаземцаў. І не ўсе падобныя на Крыштыяну Раналду і прыцягваюць да сабе шмат увагі. Футбол, хакей, гандбол, валейбол. У галоўным баскетбольным клубе краіны "Цмокі-Мінск" зараз два амерыканцы - Джасцін Грэй і Антоніа Грэйвз.

Апошні пераехаў у Беларусь з жонкай. І хоць у канцы сезона кантракт Грэйвза заканчваецца, ён гатовы пагадненне прадоўжыць.

Гэты сезон атрымаўся лепшым у гісторыі для мінскага "Дынама", што выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе. Дапамога легіянераў спатрэбілася. Лепш за канадцаў у хакей ніхто не гуляе.

З Канады і ЗША ў Беларусь едуць хакеісты. Паўднёвая Амерыка пастаўляе футбольныя кадры. Гэта сусветная тэндэнцыя. Шмат ахвотнікаў прабіцца ў Еўропу на Чорным кантыненце. Еўрапейцы не заўсёды знаходзяць годнае рабочае месца ў межах ЕС. Каб не ехаць далёка, перабіраюцца ў Беларусь. На экране адзначана толькі частка краін, адкуль спартсмены едуць да нас.

Лепшая гандбольная каманда краіны - БГК імя Мяшкова - ставіць суперамбіцыйную мэту - перамога ў Лізе чэмпіёнаў. Толькі сваімі гульцамі галоўны трафей Еўропы не заваяваць, таму ў Брэсце шмат легіянераў. Латвія, Украіна, Расія, Венгрыя, Харватыя. Пальцаў адной рукі не хапае. Аж восем нацыянальнасцей, не лічачы саміх беларусаў.

Харват Люба Вукіч у БГК ужо пяць гадоў. Жонка вывучыла рускую, а дачка ўжо папярэдзіла, што падчас выпускнога ў дзіцячым садку будзе плакаць.

Праз некалькі гадоў Вукіч гатовы завяршыць гульнявую і пачаць трэнерскую кар'еру ў Брэсце. Па-першае, клуб топ-узроўню, па-другое - сям'і тут добра. Люба дагэтуль успамінае, як жонка раджала ў Харватыі.

Сяргей Рутэнка большую частку кар'еры правёў у Іспаніі і Славеніі. Летась з гандболам скончыў і жыве на радзіме.

Трынідад і Табага. Астраўная дзяржава ў паўднёвай частцы Карыбскага мора за 9 тысяч кіламетраў ад Мінска. Сціплы ў фінансавым плане футбольны клуб "Іслач" на гэтым тыдні падпісаў кантракт з абаронцам нацыянальнай зборнай Уэслі Джонам. Ужо летам гулец хоча прывезці ў Мінск сваю дзяўчыну і трохгадовую дачку.

Спартыўны век кароткі, прафесійныя гульцы выбіраюць, дзе лепш плацяць. Але, як бачыце, памер кантракта не заўсёды галоўны фактар.