Імёны яшчэ двух паўфіналістаў Кубка Беларусі па футболе стануць вядомыя сёння

18 марта 2018

У Мінску ў футбольным манежы “Слуцк” прыме ўладальніка Суперкубка брэсцкае "Дынама". Уваход на гульню вольны. Пачатак у 14:30. У першай гульні мацнейшымі былі брастаўчане, 2:0. У 17 гадзін БАТЭ прымет "Іслач". Чэмпіёны Беларусі пасля першага матча наперадзе, 2:1. Нагадаем, у паўфінал выйшлі "Нёман" і "Днепр".