Ілья Шынкевіч ізноў у зборнай Беларусі па хакеі

4 декабря 2018

Галоўны трэнер нацкаманды Андрэй Сідарэнка апублікаваў спіс гульцоў на снежаньскі кэмп. Сярод 26 хакеістаў прысутнічае абаронца падмаскоўнага "Віцязя". Раней Шынкевіч падпісаў адмоўны ліст пра змену спартыўнага грамадзянства. Аднак зараз ён страціў актуальнасць пасля нядаўняга вяртання беларускім гульцам статусу нелегіянераў у КХЛ. Трэніровачны лагер стартуе 10 снежня. У нарвежскім Лёрэнскуге наша зборная згуляе супраць Нарвегіі, Францыі і Венгрыі.