Ілья Шымановіч выйшаў у фінал чэмпіянату свету па водных відах спорту на дыстанцыі 50 метраў брасам

23 июля 2019
Па выніках паўфінальных заплываў у беларуса чацвёрты час. Фінал на гэтай дыстанцыі пройдзе заўтра. Прамая трансляцыя фінальных заплываў пачнецца на "Беларуь 5" у 13:50. Акрамя таго,  у сераду пазмагаецца  за медалі ў эстафеце 4 па сто метраў наша змяшаная чацвёрка. Арцём Мачэкін выйдзе на старт папярэдняга заплыву на стометроўцы вольным стылем.