Ілья Шымановіч выйшаў у фінал чэмпіянату свету па плаванні на кароткай вадзе

11 декабря 2018

Ілья Шымановіч выйшаў у фінал чэмпіянату свету па плаванні на кароткай вадзе, які праходзіць у кітайскім Гуанчжоу. У паўфінале на стометроўцы брасам беларус паказаў другі час, уступіўшы толькі расіяніну Кірылу Прыгодзе. У агульным спісе фіналістаў у Шымановіча чацвёрты час. Мужчынская чацвёрка ў саставе Яўгена Цуркіна, Рыгора Пякарскага, Віктара Стасяловіча і Арцёма Мачэкіна фінішавала восьмай ў фінале эстафеты 4 па 100 вольным стылем. Чэмпіёнамі свету з рэкордам спаборніцтва сталі амерыканцы. Планетарны форум працягнецца заўтра. Прамая трансляцыя спаборніцтваў пачнецца на "Беларусь 5" у 13:55.