Ілья Шымановіч выйшаў у фінал чэмпіянату Еўропы па плаванні на кароткай вадзе

5 декабря 2019
Ілья Шымановіч выйшаў у фінал чэмпіянату Еўропы па плаванні на кароткай вадзе на дыстанцыі 200 метраў брасам. У кваліфікацыйных спаборніцтвах беларус паказаў восьмы час. Ужо ў складзе чацвёркі Шымановіч прабіўся ў фінал змяшанай эстафеты 4 па 50 метраў. Прычым у вырашальны заплыў наша каманда адабралася з трэцім часам. У паўфінал з пятым вынікам на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем прабілася Анастасія Шкурдай. Віктар Стасяловіч - другі запасны ў паўфінале на стометроўцы на спіне. Вырашальныя спаборніцтвы ў гэтых відах праграмы пройдуць у рамках вячэрняй сесіі, прамая трансляцыя якой пачнецца на "Беларусь 5" у 8 вечара.