Ілья Шымановіч устанавіў новы рэкорд Беларусі на дыстанцыі 50 метраў брасам

28 апреля 2017

Ілья Шымановіч устанавіў новы рэкорд Беларусі на дыстанцыі 50 метраў брасам, паказаўшы на чэмпіянаце краіны ў Брэсце другі вынік сезона ў свеце. Час 26,96 секунды Ілья прадэманстраваў у кваліфікацыйным заплыве. Адзначым, што ранейшы нацыянальны рэкорд на гэтай дыстанцыі быў устаноўлены ў 2009 годзе і належаў Віктару Вабішчэвічу - 27,30 секунды.