Ілья Шымановіч устанавіў нацыянальны рэкорд на дыстанцыі 100 метраў брасам і ўжо выканаў алімпійскі кваліфікацыйны нарматыў Токіа-2020. Вынік беларуса 58,79 секунды ў рамках спаборніцтваў у Марсэлі. Гэта другі паказчык сусветнага сезона. І ён перавышае бронзавы вынік на Алімпіядзе 2016 года ў Рыа.