Ілья Шымановіч удала праплыў у ранішняй сесіі на чэмпіянаце Еўропы на кароткай вадзе

15 декабря 2017

Ілья Шымановіч - адзіны з беларусаў, каму ўдалося ўдала праплысці ў сённяшняй ранішняй сесіі на чэмпіянаце Еўропы на кароткай вадзе. Спаборніцтвы прымае дацкі Капенгаген. Шымановіч з чацвёртым вынікам кваліфікаваўся ў паўфінал на 100-метроўцы брасам. Іншыя беларусы - Цуркін, Додалеў і Латкін на 50 м вольным стылем і 14-гадовая Анастасія Шкурдай на дыстанцыі 200 метраў на спіне ў наступны раўнд не выйшлі. Вячэрняя сесія пачнецца ў 19 гадзін. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".