Ілья Шымановіч сёння выйдзе на старт фінальнага заплыву на стометроўцы брасам

12 декабря 2018

На чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе, які праходзіць у кітайскім Гуанчжоу, шанц адкрыць медальную скарбонку сёння будзе ў Ільі Шымановіча. Беларус выйдзе на старт фінальнага заплыву на стометроўцы брасам. Сярод наймацнейшай васьмёркі па выніках паўфіналаў у Шымановіча чацвёрты час. Вячэрнюю сесію ў прамым эфіры пакажа "Беларусь 5". Пачатак трансляцыі ў 13:55.