Ілья Шымановіч з рэкордам Беларусі другі на чэмпіянаце свету па плаванні

12 декабря 2018

Прыемныя спартыўныя навіны. У кітайскім Гуанчжоу ў зборнай Беларусі па плаванні першы медаль. Серабро прыносіць Ілья Шымановіч. На чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе беларус у фінальным заплыве на стаметроўцы брасам паказаў другі вынік. Яго час 56,10 секунды. Гэта, дарэчы, і рэкорд Беларусі.