Ілья Шымановіч - пяты на чэмпіянаце свету па водных відах спорту на дыстанцыі 50 метраў брасам

24 июля 2019
Золата ў гэтай дысцыпліне ў паўднёвакарэйскім Кванджу ўзяў брытанец Адам Піці, серабро ў бразільца Феліпэ Лімы, бронза ў яго суайчынніка Жуана Гомеса Жуніёра. З ім нашага Шымановіча падзялілі 16 сотых секунды. У камбінаванай эстафеце 4 па 100 метраў Ілья разам з Мікітам Цмыгам, Анастасіяй Шкурдай і Аксанай Дзямідавай устанавілі рэкорд Беларусі. З вынікам 3 хвіліны 45,88 сотых секунды ў нашай зборнай дзявяты вынік і алімпійская ліцэнзія ў Токіа.