Ілья Шымановіч працягвае біць рэкорды. У рамках фіналу сусветнай лігі плавання ў Будапешце беларус абнавіў нацыянальнае дасягненне на дыстанцыі 200 метраў брасам на кароткай вадзе. Зараз рэкорд Беларусі складае 2 хвіліны 2,86 секунды. Пасля ж Шымановічу ўдалося выйграць, заплыўшы брасам на 50 метраў, прычым на дыстанцыі ён абышоў алімпійскага чэмпіёна Адама Піці. І тут таксама быў пабіты нацыянальны рэкорд - зараз гэта 25,48 секунды, што на 0,07 хутчэй за папярэдні.
Ілья Шымановіч абнавіў два рэкорды Беларусі
21 ноября 2020













