Ілья Івашка выйшаў у другі круг тэніснага турніру ў Браціславе

5 ноября 2019

Ілья Івашка прабіўся ў другі круг "Чэленджэра" ў Браціславе. На старце спаборніцтваў беларус адолеў француза Эліёта Беншэры 6:1, 7:6. Івашка заўтра сустрэнецца з венграм Мартанам Фучавічам. Ягор Герасімаў жа, які першы раўнд прапусціў, сёння ў другім згуляе супраць славака Філіпа Харанскі.