Ілья Івашка выйшаў у трэці круг турніру ў Германіі

5 ноября 2020

Другі нумар беларускага мужчынскага тэніса і 115 у свеце Ілья Івашка паспяхова рухаецца па турнірнай сетцы чэленджа ў Германіі. У другім раўндзе ён быў мацнейшым за аўстрыйскага гульца Юрыя Радзівонава (143 рэйтынг у свеце) у двух сэтах з разгромным лікам 6:0, 6:1. Прызавы фонд спаборніцтваў у Экенталі складае больш за 88 тысяч еўра.