Ілья Івашка выйшаў у асноўную сетку тэніснага турніру ў Марселі

19 февраля 2018

Ілья Івашка выйшаў у асноўную сетку тэніснага турніру ў Марселі - прызавы фонд амаль 650 000 еўра. У вырашальным матчы кваліфікацыі беларус абгуляў француза Кені дэ Схепера 6:3, 6:4. Аналагічную задачу на турніры ў Дубаі не змагла выканаць Арына Сабаленка. У трэцім крузе кваліфікацыі яна прайграла Сары Эрані 6:2, 1:6, 6:7.