У фінал тэніснага турніру катэгорыі Challenger прабіўся Ілья Івашка. У трохсетавым паўфінальным паядынку беларус перайграў француза Бенджаміна Банзі 3:6, 6:2, 6:3. У матчы за тытул Івашка згуляе супраць славака Марціна Кліжана. Сапернік беларуса па фінале - 168-я ракетка свету. Праўда, некалі ён уваходзіў у топ-30 сусветнага рэйтынгу. Раней гэтыя тэнісісты на корце ў афіцыйных матчах не перасякаліся. Незалежна ад зыходу фінальнага матчу Івашка ў абноўленым рэйтынгу ATP паднімецца на 118-ты радок.
Ілья Івашка выйшаў у фінал турніру ў Стамбуле
24 октября 2020













