Ілья Івашка выбывае з турніру ў Гуаньчжоу

24 марта 2017

Беларус у паўфінале сустракаўся з італьянцам Томасам Фабіяна. Пасля першага гейма Івашка ўзяў медыцынскі тайм-аўт, затым працягнуў матч. А адыграўшы яшчэ тры геймы, зняўся з турніру. Вынік - 0:4. Адзначым, менш як за тры гадзіны да паўфінальнага матча Івашка дайграваў чвэрцьфінальны паядынак супраць яшчэ аднаго беларуса Уладзіміра Ігнаціка.