Ілья Івашка за крок ад тытула чэленджэра ў Артызеі. У паўфінале беларус за паўтары гадзіны перайграў 111-ю ракетку свету Аслана Карацава 6:4, 6:4. У матчы за тытул Івашка згуляе з французам Антуанам Аанам, які ў сусветным рэйтынгу займае 126-ю пазіцыю. Дарэчы, два гады таму гэтыя тэнісісты сустракаліся на турніры ў Антверпене і тады перамогу святкаваў менавіта беларус. Што датычыцца рэйтынгу, Івашка ўжо паднімаецца на 109-ю пазіцыю, у выпадку ж перамогі стане 107-й ракеткай свету.
Ілья Івашка за крок ад тытула турніру ў Артызеі
21 ноября 2020













