Ілья Івашка ў чвэрцьфінале турніру ў Антвэрпэне згуляе з першым сеяным Кайлам Эдмундам

19 октября 2018

Брытанец - 15-ты ў сусветным рэйтынгу. Напярэдадні ён аддаў усяго два геймы іспанцу Альберту Рамасу ў другім крузе - 6:0, 6:2. Сустрэча Івашка - Эдмунд пройдзе сёння на цэнтральным корце і пачнецца прыкладна ў 21 гадзіну па беларускім часе.

Між тым на Кубку Крамля Максім Мірны ў пары з Філіпам Освальдам выйшлі ў паўфінал. У напружаным матчы другога раўнда беларуска-аўстрыйскі дуэт справіўся з харватам Ніколам Мектічам і Юргенам Мельцэрам з Аўстрыі - 4:6, 7:5, 13:11. Сапернікі па паўфінале Малік Жазіры - Туніс - Нік Кіргіёс - Аўстралія.