Ілья Івашка паспяховы на тэнісным турніры ў Фергане ва Узбекістане

24 июня 2017

Ілья Івашка паспяховы на тэнісным турніры ў Фергане ва Узбекістане з прызавым фондам 75 тысяч долараў. У 1/2 беларус перамог Блажа Каўчыча са Славеніі - 6:4, 6:3. За тытул Івашка згуляе супраць серба Ніколы Мілаевіча.

Паспяховая і Вера Лапко. Беларуска выходзіць у паўфінал на турніры ў Варшаве з прызавым фондам 25 тысяч долараў. У 1/4 была абыграная Вольга Янчук з Украіны - 6:3, 3:6. Наступная суперніца беларускі або Сесіль Каратанчава, або Еліца Костава.