Ілья Івашка згуляе з Шапавалавым у 1/8 фіналу турніру ў Санкт-Пецярбургу

15 октября 2020

Ілья Івашка сёння пазмагаецца за выхад у чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Санкт-Пецярбургу. Для гэтага беларусу неабходна абгуляць другога сеянага - 12-ю ракетку свету Дзяніса Шапавалава. Дарэчы, два гады таму тэнісісты гулялі ў Шэньчжэне, і тады перамога засталася за канадцам. А вось сапернік супрацьстаяння Івашка - Шапавалаў ужо вядомы. Гэта Станіслас Ваўрынка, які ў 1/8 фіналу быў мацнейшы за крыўдніка нашага Ягора Герасімава - Яўгена Данскога 6:1, 3:6, 6:3.