У 1/8 фіналу турніру АТП у Санкт-Пецярбургу Ілья Івашка сустрэнецца з 12-й ракеткай свету Дзянісам Шапавалавым. Канадзец сёння ў першым раўндзе нанёс паражэнне сербу Віктару Траецкаму - 6:2, 6:3. Паядынак Івашка - Шапавалаў пройдзе заўтра прыблізна ў 11 раніцы.
Ілья Івашка згуляе з Дзянісам Шапавалавым
14 октября 2020













