Ілья Івашка згуляе супраць 6-й ракеткі Кевіна Андэрсана

9 августа 2018

Ілья Івашка ў адной восьмай прэстыжнага турніру ў Таронта згуляе супраць 6-й ракеткі Кевіна Андэрсана. Прадстаўнік ПАР абгуляў расіяніна Яўгена Данскога, 4:6, 6:2, 7:6. Беларус жа ў гульні другога круга справіўся з 57-м нумарам рэйтынгу - амерыканцам Раянам Харысанам, 7:6, 6:4. Адзначым, прызавы фонд спаборніцтваў больш за 5 млн долараў.