Ілья Івашка з упэўненай перамогі стартаваў у асноўнай сетцы турніру серыі ATP у Мюнхене

26 апреля 2021
Ілья Івашка з упэўненай перамогі стартаваў у асноўнай сетцы тэніснага турніру серыі ATP у Мюнхене. Пераадолеўшы кваліфікацыю напярэдадні, сёння беларус не пакінуў шанцаў фіну Эмілу Руусувуары 6-1,6-2. У наступным раўндзе Івашка пазмагаецца з лепшым у пары Макдональд - Лаявіч. А вось яшчэ адзін беларус - Ягор Герасімаў -  не знайшоў аргументаў для Гвіда Пельі з Аргенціны. Прайграўшы ў першым сэце 0:6 і саступаючы ў другім 0:2, Ягор не змог завяршыць сустрэчу.