Ілья Івашка з перамогі стартаваў у кваліфікацыі турніру Вялікага шлема Roland Garros

21 мая 2018
У двух сэтах з аднолькавым лікам 7-5 беларус выйграў у партугальца Жоаа Дамінгеша. У гэтыя хвіліны падыходзіць да завяршэння паядынак Уладзіміра Ігнаціка і Марка Польманса. Стартавы матч кваліфікацыі сёння правядзе і Ягор Герасімаў. У саперніках у 246 нумара сусветнага рэйтынгу - 129 ракетка ўкраінец Сяргей Стахоўскі.