Ілья Івашка з перамогі стартаваў на турніры ў Артызеі

17 ноября 2020

Ілья Івашка з перамогі стартаваў на тэнісным турніры катэгорыі "Чэленджэр" у італьянскай Артызеі. Беларус у двух сэтах перайграў гаспадара кортаў Матэа Віёлу 6:1, 6:1. На выхад у другі круг Івашка выдаткаваў усяго 50 хвілін. Наступны сапернік другой ракеткі Беларусі - 310-я ракетка свету немец Іаханес Хаертайс. Дарэчы, на турніры наш тэнісіст сеяны пад другім нумарам.