Ілья Івашка паспяхова пераадолеў першы круг кваліфікацыі тэніснага травянога турніру ў Германіі. Беларус у двух сэтах 6:1, 6:3 перайграў 222-ю ракетку свету японца Тацума Іта. Паядынак працягваўся ўсяго 55 хвілін. Выступае ў кваліфікацыі і яшчэ адзін наш тэнісіст. Ягор Герасімаў - першая ракетка Беларусі - стартуе сёння матчам супраць славака Лукаша Лацко.













