Адзін з лідараў нацыянальнай зборнай Беларусі па тэнісе Ілья Івашка працягвае пераможнае шэсце па турнірнай сетцы турніру серыі "Чэленджэр" у сталіцы Казахстана Нур-Султане. Беларус, 132-гі ў сусветным рэйтынгу, абгуляў упэўнена японца Каіці Уціду 6:1, 6:4. Перамога дазволіла Івашку выйсці ў трэці круг.
Ілья Івашка працягвае пераможнае шэсце па турнірнай сетцы турніру ў Нур-Султане
2 октября 2019













