Ілья Івашка прабіўся ў паўфінал турніру ў Італіі

21 ноября 2020

Ілья Івашка прабіўся ў паўфінал турніру ў італьянскім Артызэі. Прызавы фонд мясцовага "Чэленджэра" амаль 45 тысяч еўра. Напярэдадні беларус (113-ты ў сусветным рэйтынгу) разабраўся са 197-й ракеткай планеты Томашам Махачам з Чэхіі ў двух сэтах. Ён перамог на тай-брэйках 7:6, 7:6. Сёння за выхад у вырашальны матч Івашка паспрачаецца з Асланам Карацавым з Расіі - 3-й ракеткай турніру. Наш Ілля, адзначым, пасеяны тут пад другім нумарам.