Ілья Івашка прабіўся ў асноўную сетку тэніснага турніру ў Санкт-Пецярбургу

12 октября 2020

У фінале кваліфікацыі беларус перайграў Віктара Троіцкі ў двух сэтах 7:5, 6:1. У першым раўндзе асновы Івашка згуляе супраць 39-й ракеткі свету - француза Адрыяна Манарына. Летась тэнісісты правялі пакуль адзіны вочны паядынак. Тады беларус пацярпеў паражэнне.