Ілья Івашка прабіўся ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Пуне

5 февраля 2020
У матчы 1\8 фіналу беларус абгуляў трэцяга сеянага Стэфана Травалью, які ў рэйтынгу займае 82 пазіцыю. Паядынак доўжыўся крыху больш за дзве гадзіны і завяршыўся перамогай Івашкі ў двух сэтах, 7-6, 7-6. За выхад у паўфінал Ілья пазмагаецца з Іржы Веселы. За чвэрцьфінал пазмагаецца і яшчэ адзін беларус Ягор Герасімаў, якому трэба будзе пасапернічаць з Нікалам Мілоевічам.