Ілья Івашка прабіўся ў 1/8 фіналу тэніснага турніру Уімблдон

4 июля 2021
У матчы 1/16 фіналу Уімблдона Ілья Івашка, 79-ты нумар сусветнага рэйтынгу, у трох сэтах перамог 78-ю ракетку свету - аўстралійца Джордана Томпсана - 6:4, 6:4, 6:4. Наступным сапернікам Ільі ў паядынку за выхад у чвэрцьфінал стане дзявяты радок планетарнага табеля - італьянец Матэа Берэціні. Сустрэча пройдзе 5 ліпеня прыблізна а 15-й гадзіне.