Ілья Івашка пасля перамогі ў фінале тэніснага турніру ў Шэнчжэне падняўся на 26 пазіцый

19 марта 2018

Ілья Івашка пасля перамогі ў фінале тэніснага турніру ў Шэнчжэне падняўся на 26 пазіцый у сусветным рэйтынгу і зараз займае 122-ы радок.

Першая пяцёрка лідараў засталася без змянненняў. Нягледзячы на паражэнне ў фінале турніру ў Індыян-Уэлсе, узначальвае рэйтынг па ранейшым Роджэр Федэрэр, а вось яго крыўднік Хуан Марцін дэль Потра ўшчыльную падабраўся да топ-5. Мінус дзве пазіцыі і аргенцінец стаў шостым у свеце.