Ілья Івашка пакідае першы ў сезоне турнір серыі Вялікага шлема Australian Open

17 января 2019

Адзіны беларус, які выступаў у мужчынскім адзіночным разрадзе, у другім раўндзе саступіў іспанцу Пабла Карэньа-Бусце - 23-й ракетцы сусветнага рэйтынгу. Івашка на 84-м радку. Вікторыю пірэнеец атрымаў у трох сэтах 6:2, 6:3, 7:6.