Ілья Алексіевіч скасаваў кантракт з грэчаскім "Панаітолікасам"

11 мая 2016

Беларускі паўабаронца Ілья Алексіевіч скасаваў кантракт з грэчаскім "Панаіталікосам" па пагадненні бакоў. Агент ужо шукае футбалісту новае месца працы. Нагадаем, Алексіевіч перайшоў у "Панаіталікос" мінулай зімой і правёў у чэмпіянаце Грэцыі тры матчы. Яго пагадненне было разлічана яшчэ на год.