Ілля Алексіевіч пераязджае ў Грэцыю

14 января 2016

Паўабаронца, які апошнія тры гады выступаў за БАТЭ, перайшоў у "Панеталікос". Кантракт Алексіевіча разлічаны да чэрвеня наступнага года. У чэмпіянаце Грэцыі новы клуб беларуса займае 12-е месца. Футбаліст выступаў за моладзевую, алімпійскую і нацыянальную зборныя Беларусі.